Фота: ryanair.com.

Фота: ryanair.com.

Нямала квіткоў з прывабнымі цэнамі і з літоўскай сталіцы. Танней за ўсё паляцець з Вільні ў польскі Гданьск (15 еўра), у дацкі Білунд (16 еўра) і нарвежскі Осла (19 еўра). 

Ад 25 да 30 еўра каштуюць квіткі ў Мілан, Лондан, Нюрнберг, Берлін, Вену, Брэмен, Дублін (у адзін бок). Самыя дарагія квіткі з Вільні — у Варну (53 еўра) і Афіны (61 еўра). Таксама квіткі актуальныя для вылету з Коўна і Палангі, але там колькасць накірункаў меншая.

З Польшчы лаўкостам можна адправіцца ў больш краін і з большай колькасці гарадоў. З Варшавы выгадней за ўсё ляцець у Брусель, швецкі Гётэрбер, Осла (17 еўра), а таксама ў Рыгу і Стакгольм (19 еўра), Ліверпуль і Лондан (21 еўра).

З Гданьска больш прапаноў па 17 еўра: у Білунд, Гётэрбер, Гамбург, Капенгаген, Лондан, Осла і Вільню. На адзін еўра даражэй абыдзецца квіток у Стокгольм.

Таксама танныя квіткі чакаюць жыхароў іншых польскіх гарадоў: Катавіцэ, Кракава, Познані, Уроцлава і іншых.

Дзеля цікавасці мы параўналі цэны на падакцыйныя квіткі ад Ryanair са звычайнымі ад іншага папулярнага лаўкоста — WizzAir. Аказалася, што часам аднолькава выгадна купіць білеты без распродажу. 

Напрыклад, з Коўна ў Лондан Ryanair распрадае квіткі ад 16 еўра, а ў WizzAir можна знайсці квіток на май усяго на 4 еўра даражэйшы — і гэта без акцый. Але з Вільні ў той жа Осла квіткі на гэты перыяд ад WizzAir каштуюць сама меней па 70 еўра (а ў Ryanair — ад 19 еўра).

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1