Згодна з дакументам,

ключавымі зменамі з'яўляюцца новыя праграмы для курсантаў аўташкол, якія цяпер могуць навучацца кіраванню не толькі на механічнай скрынцы перадач, але таксама і на аўтаматычнай.

Разам з тым уводзяцца новыя адзіныя праграмы перападрыхтоўкі кіроўцаў аўтобусаў (гаворка ідзе пра катэгорыю D) на права кіравання тралейбусамі (катэгорыя I). Адзначаецца, што кіроўцы тралейбусаў па тых жа навучальных праграмах змогуць атрымаць аўтобусную катэгорыю.

У дакуменце тлумачыцца, што такое новаўвядзенне звязанае з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця электрычнага транспарту для надання магчымасці перападрыхтоўкі кіроўцаў тралейбусаў і аўтобусаў.

З дакумента вынікае, што таксама зацвярджаюцца адзіныя праграмы, якія спецыяльна прызначаныя для кіроўцаў-міжнароднікаў. Яны закрануць курсантаў, якія атрымліваюць правы катэгорыі С (міжнародныя перавозкі) і дальнабойшчыкаў, якія праходзяць перападрыхтоўку на катэгорыю СЕ (міжнародныя перавозкі — фура з прычэпам).

У пастанове сказана, што

навучальныя праграмы прадугледжваюць істотныя змены ў такіх раздзелах, як «Уладкаванне і эксплуатацыя аўтамабіляў катэгорыі «С», а таксама «Уладкаванне і эксплуатацыя складу транспартных сродкаў катэгорыі «СЕ». Адзначаецца, што ў навучальны курс быў уключаны прадмет пад назвай «Арганізацыя і выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў».

Удакладняецца таксама, што названыя новаўвядзенні накіраваныя на развіццё міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама на скарачэнне часу на падрыхтоўку і перападрыхтоўку вадзіцеляў.

Дакумент набывае моц адразу пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0