Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Скура спіны моцна адрозніваецца ад скуры на твары. Дэрма (другі слой скуры) на спіне таўсцейшая, а валасяныя фалікулы маюць большы памер. Таму можа быць цяжка якасна вылечыць прышчыкі на гэтай частцы цела, папярэджвае The Times.

У якасці мясцовага лячэння дэрматолаг Наталія Сперынгс раіць пераксід бензаілу, які часта можна камбінаваць з прэпаратамі-рэтыноідамі накшталт адапалену (у некаторых краінах такія лекі прадаюцца па рэцэпце). Рэтыноіды варта наносіць на спіну раз ці два на дзень, але будзьце асцярожныя, бо адапален можа адбельваць пасцелю і адзенне. Каб атрымаць найлепшы вынік, Сперынгс раіць выкарыстоўваць адапален паслядоўна на працягу некалькіх тыдняў (ад чатырох да дванаццаці), і толькі потым рабіць выснову, ці спрацаваў сродак.

Часта крэмаў не хапае, і дэрматолаг можа прапісаць прыём антыбіётыкаў ці раакутана — вельмі бяспечнага і эфектыўнага сродка ад вугрыстага сыпу. Медык папярэджвае, што шнары ад прышчоў на спіне могуць быць жудасныя, і іх амаль немагчыма вылечыць, таму вельмі важна звярнуцца да доктара на ранняй стадыі праблемы.

Дэрматолаг Анджэла Тэвары тлумачыць, што прышчы з’яўляюцца, калі поры ў скуры забіваюцца брудам, адмерлымі клеткамі скуры, потам і скурным салам. Адна з прычын прышчоў — тое, што цела вырабляе занадта шмат скурнага сала, гэта можа быць генетычнай асаблівасцю. Таксама прышчыкі на спіне могуць з’явіцца праз трэнне адзення, заплечніка ці спартыўнага інвентара або з-за ўплыву гармонаў. Цяжарныя жанчыны і маладыя людзі ў перыяд палавога паспявання часцей маюць вугры, бо ўзровень гармонаў у іх змяняецца. Апроч гэтага, стрэс і трывога павялічваюць у арганізме колькасць гармону картызолу, і з-за гэтага цела вырабляе больш скурнага сала.

Доктар Анджалі Махто, у сваю чаргу, звяртае ўвагу, што прафілактыка хваробы заўсёды лепшая, чым лячэнне. Таму ён раіць рэгулярна прымаць душ, асабліва калі вы былі ў спякотным і вільготным асяроддзі і шмат пацелі. Калі вы не можаце прыняць душ, паспрабуйце замест гэтага працерці твар, грудзі і спіну міцэлярнай вадой.

Калі на спіне ўсё-такі з’яўляюцца прышчы, Махто раіць выкарыстоўваць гелі для душу і сродкі для мыцця цела, у склад якіх уваходзяць масла чайнага дрэва, а таксама саліцылавая ці гліколевая кіслоты. І памятайце, што сродак для ўмывання супраць прышчоў дакладна можна ўжываць не толькі на твары, але і на спіне і грудзях.

Дэрматолаг расказаў, як прадухіліць сухасць скуры

Гэта нават лепш, чым басейн і пасядзелкі з сябрамі. Масаж твару: расказваем

З гадамі ў мужчын валасы пачынаюць расці ў незвычайных месцах. Чаму?

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
6