Скрыншот з відэа ГУБАЗіКа
У відэа на мужчыну, які стаіць з паднятымі рукамі, налятаюць чатыры спецслужбоўцы са зброяй і брутальна кідаюць яго на асфальт. У наступным кадры ў мужчыны падрапаны твар — відаць, гэта наступствы падзення.
Гаворка ў відэа ідзе пра 32-гадовага гарадзенца Сяргея Ботвіча. ГУБАЗіК вінаваціць яго ў тым, што мужчына пакідаў каментары ў розных чатах і сам стварыў два раённыя. Тыя чаты, калі іх сапраўды ствараў ён, былі вельмі невялікія і не надта актыўныя, цяпер яны дакладна не існуюць.
Знайсці Сяргея маглі па тым, што ён змяніў сваё імя ў тэлеграме на сапраўднае і адкрыў пошук па нумары, не змяніўшы і не перастварыўшы акаўнт (да акаўнта прывязанае ягонае фота).
Так зараз выглядае акаўнт Сяргея.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце яшчэ:
Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі
Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць





