У Нацыянальным рэестры прававых актаў зарэгістраваная пастанова МАРГ №5 ад 9 студзеня пад назвай «Аб рэгуляванні цэн на мяса курэй, куранят бройлераў ў выглядзе частак тушкі».

Праўда, дакумент яшчэ афіцыйна не апублікаваны, яго змест пакуль невядомы.

У канцы снежня Савет міністраў ужо перагледзеў папярэднюю сваю забарону на разразанне птушкі ўласнай вытворчасці ў крамах. Новай пастановай крамам дазволілі гэта рабіць з любой птушкай, акрамя курэй і куранят бройлераў.

На нарадзе 6 кастрычніка Лукашэнка асобна спыніўся на тым, што вытворцы мяса птушкі, абыходзячы механізмы рэгулявання цэн, якія дзейнічалі ў краіне, павышаюць кошт курынай раздзелкі ў параўнанні з цэлымі тушкамі кураняці.

«Бачыце, быў хлеб, кураня — з'явіўся новы тавар! Расчлянілі дохлую курыцу, увапхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!» — абураўся тады Лукашэнка. Пасля таго «расчлянёная курыца» стала мемам, а чыноўнікі ўжо некалькі месяцаў баяцца зрабіць штосьці такое, што можа быць расцэненае як дзеянні насуперак словам найвышэйшага начальніка.

Чытайце таксама:

МАРГ змяніў пастанову аб цэнах на курыцу

Расчлянёная курыца прывяла да крымінальнай справы

Прынялі спецыяльную пастанову пра «расчлянёную курыцу»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0