Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Па Дняпры білі крылатымі ракетамі Х-22, якія прызначаныя для знішчэння авіяносных груп у моры. Па інфармацыі Паветраных сіл УСУ, іх было выпушчана пяць. Пускі ажыццяўляліся з Курскай вобласці і з акваторыі Азоўскага мора.

Учора Аляксей Арастовіч сказаў, што ракету, якая ўпала на шматпавярховік, збіла ўкраінская СПА. Аднак ва Узброеных сілах абверглі гэта.

Камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук заявіў, што ў іх няма агнявых сродкаў, здольных збіваць гэты тып ракет.

«З пачатку ваеннай агрэсіі Расіі па тэрыторыі Украіны было выпушчана больш за 210 ракет гэтага тыпу. Ніводная не збіта сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Толькі зенітныя ракетныя комплексы, якія ў перспектыве могуць быць перададзены Украіне заходнімі партнёрамі (гаворка ідзе пра такія сістэмы, як Patriot PAC-3 або SAMP-T), здольныя перахопліваць гэтыя паветраныя мэты», — пракаментаваў Аляшчук.

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Фота: Evgeniy Maloletka / AP Photo

Ракета Х-22 мае максімальную далёкасць да 600 км. Пры ўжыванні з вялікіх адлегласцяў адхіленне ад мэты можа складаць сотні метраў.

У Дняпры аб'яўлена трохдзённая жалоба.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
47
Абуральна
7