Фота: vecteezy

Фота: vecteezy

Упершыню такое даследаванне было апублікавана ў 2021 годзе. Тады высветлілася, што грудное малако вакцынаванай жанчыны мае антыцелы супраць SARS-CoV-2, віруса-ўзбуджальніка, які выклівае каранавірус. Следам выйшла новае даследаванне, якое было апублікавана 12 студзеня ў часопісе «Journal of Perinatology». Навукоўцы прааналізавалі стул немаўлят, якіх кармілі грудным малаком вакцынаваныя жанчыны, і выявілі ў ім антыцелы супраць SARS-CoV-2.

«Наша першае даследаванне паказала наяўнасць антыцел да SARS-CoV-2 у грудным малацэ, але мы тады не маглі сказаць, ці пранікаюць гэтыя антыцелы праз страўнікава-кішэчны тракт немаўлят і ці забяспечваюць абарону арганізма», — сказаў Джозэф Ларкін III, старшы аўтар даследавання, а таксама дацэнт кафедры мікрабіялогіі і клетачных навук UF/IFAS.

Хоць часта лічыцца, што вірус, які выклікае COVID-19, уплывае ў асноўным на лёгкія, ён у тым ліку можа пранікаць і ў кішэчнік, таму, на думку даследчыкаў, выяўленне антыцел там мае вялікае значэнне.

«Антыцелы, якія паступаюць з грудным малаком, могуць забяспечыць абаронны механізм», — кажа доктар Вівіян Валькарсэ Луасэс, стажор постдоктарскай стыпендыі ў галіне неанаталогіі і яшчэ адзін аўтар даследавання.

У ходзе даследавання таксама вымяраліся і тэставаліся антыцелы, выяўленыя ў плазме крыві і грудным малацэ маці неўзабаве пасля вакцынацыі, а затым доследы паўтараліся зноў прыкладна праз шэсць месяцаў. Даследчыкі выявілі, што антыцелы ў плазме крыві і малацэ вакцынаваных людзей лепш нейтралізуюць вірус, хоць яны таксама заўважылі, што ўзровень антыцел знізіўся праз шэсць месяцаў, што было выяўлена і ў іншых даследаваннях вакцын. Але ўсё яшчэ застаецца адкрытым пытанне — ці змогуць дзеці з гэтымі антыцеламі пазней заражацца каранавірусам.

«Невядома, ці дапамогуць дзецям гэтыя антыцелы праз пэўны час пазбягаць заражэння каранавірусам. Тым не менш гэта адкрыццё дапаўняе спіс даследаванняў, якія паказваюць, што вакцынацыя супраць COVID-19 падчас цяжарнасці і груднога кармлення можа абараніць нованароджаных, — кажуць даследчыкі. — Цяпер дзеці да шасці месяцаў не могуць атрымліваць звычайную вакцыну, таму грудное малако можа быць адзіным сродкам забеспячэння іх імунітэту».

Чытайце яшчэ:

Навукоўцы знайшлі раней невядомыя гены, якія паказваюць, што чалавек усё яшчэ эвалюцыянуе 

ААН: Азонавы слой Зямлі будзе адноўлены ў наступныя дзесяцігоддзі

Навукоўцы знайшлі арганізм, які можа харчавацца толькі вірусамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1