«Хачу сказаць усім тым у Расіі і з Расіі, хто нават цяпер не змог прамовіць нават некалькі слоў асуджэння гэтага тэрору, хоць выдатна ўсе бачаць і ведаюць. Ваша баязлівае маўчанне, спроба перачакаць тое, што адбываецца, скончыцца толькі тым, што аднойчы гэтыя ж тэрарысты прыйдуць і па вас. Зло вельмі адчувальнае да баязлівасці, зло заўсёды запамінае тых, хто яго баіцца і спрабуе старгавацца. І калі яно прыйдзе па вас, не будзе каму вас абараняць», — сказаў Зяленскі.

Днём 14 студзеня падчас чарговага масіраванага абстрэлу Расіяй Украіны адна з ракет трапіла ў дзевяціпавярховы жылы дом у Дняпры, цалкам абрынуўшы адзін з яго пад'ездаў. Паводле апошніх звестак, 30 чалавек загінулі. Разбор завалаў і пошукі тых, хто выжыў, працягваюцца, ёсць асцярогі, што колькасць ахвяр можа яшчэ ўзрасці.

«Дзясяткі людзей удалося выратаваць з-пад завалаў, сярод іх —шасцёра дзяцей. Мы змагаемся за кожнага чалавека! І выратавальная аперацыя будзе працягвацца столькі, колькі будзе хоць найменшы шанец выратаваць жыццё», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
44
Абуральна
2