«Вораг нанёс ракетны ўдар па абласным цэнтры і прыгарадзе», — напісаў кіраўнік адміністрацыі Запарожскай вобласці Аляксандр Старух у тэлеграме.

Паводле яго слоў, у выніку ўдару некалькі чалавек атрымалі лёгкія раненні. Разбураныя некалькі аб'ектаў цывільнай, жылой і прамысловай інфраструктуры.

Паводле інфармацыі сакратара Запарожскага гарсавета Анатоля Курцева, тры чалавекі знаходзяцца ў бальніцах. «Сярод іх — двое дзяцей дзевяці і пятнаццаці гадоў», — паведаміў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6