Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 

Праваабаронцы прызналі Валерыю Чарнаморцаву палітзняволенай.

Пракурор запрасіў два з паловай гады хатняй хіміі. Прысуд будзе абвешчаны сёння ў 16:30.

Падтрымайце Валерыю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Валерыя Віктараўна Чарнаморцава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13