Пакрысе набірае вагу, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Крызіс са здароўем у асуджанай на 11 гадоў палітзняволенай пачаўся 28 лістапада, калі «да праблем з ціскам, млоснасцю і прытомнасцю дадаўся пакутлівы боль у страўніку». Яна перанесла прабадную язву страўніка, ускладненую перытанітам. Пасля гэтага Калеснікавай зрабілі лапараскапічную аперацыю.
Перад шпіталізацыяй яе змясцілі ў ШІЗА на 10 сутак. Там было вельмі холадна, таму палітзняволеная амаль не спала. Некалькі разоў яна губляла прытомнасць, у яе быў павышаны ціск і млоснасць. У тым ліку яна страціла прытомнасць у душы і пры падзенні падрапала ногі.