Дзеянні Ціханоўскага кваліфікаваныя паводле ч. 2 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, учыненае асобай, асуджанай за цяжкае і асабліва цяжкае злачынства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая 2020 года і праз паўтара года асуджаны на 18 гадоў зняволення.

Яго асудзілі па чатырох артыкулах: ч. 1 арт.293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У ліпені Ціханоўскі быў этапаваны ў калонію № 15 у Магілёве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?