Паводле слоў вайсковага чыноўніка, ёсць невялікі працэнт грамадзян, якія па аб'ектыўных прычынах (камандзіроўкі, хвароба, знаходзіліся за межамі Рэспублікі Беларусь) не прайшлі зверку.

«Далейшая праца па зверцы іх уліковых звестак будзе праводзіцца ў ходзе планавай працы ваенных камісарыятаў.

Такім чынам, ніякіх санкцый да тых, хто не прайшоў зверку, у тым ліку і абмежавання выезду за межы Рэспублікі Беларусь, не прадугледжана. Хай не баяцца, прыходзяць і ўсё ў планавым парадку, калі ім будзе зручна, пройдуць», — сказаў Міхаіл Фафанаў. 

І падкрэсліў, што «мерапрыемствы па зверцы ўліковых звестак не разавыя, а праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь ваеннымі камісарыятамі пастаянна на планавай аснове».

Раней ваенкам Брэсцкай вобласці заявіў у адмысловым відэа, што тых, хто не з'явіўся на зверку, не будуць выпускаць за мяжу. Але Мінабароны, як толькі гэтая інфармацыя пачала пашырацца, адразу ж яе абвергла.

Чытайце таксама:

«Абмежаванні на выезд за межы краіны прымяняцца не будуць». Мінабароны паспяшалася абвергнуць словы брэсцкага ваенкама

Беларусаў, якія не прайшлі зверку звестак у ваенкамаце, плануюць не выпускаць за мяжу

Клас
6
Панылы сорам
7
Ха-ха
61
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
13