Фота: УНІАН

Фота: УНІАН

З сярэдзіны кастрычніка армія РФ рэгулярна праводзіць масіраваныя абстрэлы ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры, спрабуючы пашкодзіць электрастанцыі і размеркавальныя магутнасці. У Кіеве ўведзеныя веерныя адключэнні электраэнэргіі, у некаторых выпадках уладам даводзіцца праводзіць аварыйныя адключэнні.

«Мы не гаворым пра калапс, але ён можа адбыцца ў любую секунду, таму што ў любую секунду расійскія ракеты могуць разбурыць крытычную інфраструктуру ў нашым родным горадзе Кіеве і не толькі ў Кіеве, у іншых гарадах таксама, — сказаў Клічко. — Цяпер у Кіеве ў нас дэфіцыт энергіі прыкладна 30%».

Сяргей Каваленка, кіраўнік кампаніі «Ясна», якая пастаўляе электраэнергію і газ у Кіеве, удакладніў, што цяпер сталіца атрымлівае «974 МВт з неабходных 1600».

«Сітуацыя працягвае быць складанай, і абмежаванні цяпер — гэта адзіная магчымасць не зрабіць усё яшчэ горш», — напісаў Каваленка ў фэйсбуку.

Ён патлумачыў, што цяпер краіна мае значны дэфіцыт у генерацыі электраэнергіі. Па словах Каваленкі, да вайны ў энергасістэме Украіны 55% вытворчасці электрычнасці прыходзілася на атамныя электрастанцыі, ЦЭС і ЦЭЦ — 29%, гідраэлектрастанцыі — 7% і 9% — на аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Але цяпер атамныя электрастанцыі працуюць не ў поўнай меры, так як найбуйнейшая з іх, Запарожская АЭС, акупаваная расіянамі, не пастаўляе энэргію.

Пры гэтым у выніку расійскіх удараў таксама пашкоджаныя ЦЭС, якія выкарыстоўваюцца «для хуткага балансавання генерацыі і спажывання», патлумачыў Каваленка. «Таму спрабуюць выкарыстоўваць гідраэлектрастанцыі, але, як мы ведаем, яны патрабуюць часу на аднаўленне», — працягнуў кіраўнік кампаніі «Ясна».

«Усе сілы энергетыкаў цяпер накіраваны на аднаўленне. Рамонты працягваюцца. Таму варта праявіць цярпенне», — заключае Каваленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3