Фота: AP
Менавіта гэтую ўмову назваў як аснову для наладжвання мірнага дыялогу Уладзімір Пуцін у размове з прэзідэнтам Турцыі Раджэпам Таіпам Эрдаганам у пачатку студзеня.
Па словах Блінкена, ЗША лічаць такую пазіцыю контрпрадуктыўнай.
«Расійскія патрабаванні да Украіны прызнаць новыя тэрытарыяльныя рэаліі непрымальныя і не дазваляюць наладзіць перагаворны працэс», — заявіў дзяржсакратар падчас сумеснага брыфінгу з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі.
Клеверлі ўпершыню прыехаў з візітам у Вашынгтон у якасці кіраўніка Форын Офіса.
Брытанія і ЗША згодныя ў тым, што самы хуткі шлях да завяршэння гэтай вайны і пераходу да дыпламатыі — узмацненне пазіцый Украіны на полі бою.
Блінкен і Клеверлі запэўнілі, што іх краіны працягнуць забяспечваць Украіну ўсім неабходным для паспяховага супрацьстаяння расійскай агрэсіі.





