Лагатып «Першага Гікаўскага». Фота: архіў аўтараў праекта

«Рускамоўныя праекты гік-культуры звязаныя з расійскімі ўладамі»

Гік-культура аб’ядноўвае фанатаў коміксаў, камп'ютарных гульняў, фільмаў, серыялаў, навуковай фантастыкі, літаратуры, настольных і ролевых гульняў, а таксама гаджэтаў.

Адзін з чальцоў суполкі Аляксей кажа, што раней разам з кампаньёнам займаўся праектамі на рускай мове. Аднак па ўварванні Расіі ва Украіну яны згарнулі іх і пераключылі на ажыццяўленне беларускамоўных задумаў. «Першы Гікаўскі» — адна з асноўных ініцыятыў. За яе ўзяліся з сакавіка мінулага года.

«Рускамоўныя праекты гік-культуры звязаныя ці з расійскімі ўладамі (напрыклад Mail.ru Group), ці з буйнымі расійскіміі рэсурсамі, як «Яндэкс» (які таксама звязаны з расійскімі ўладамі), — даводзіць Аляксей.

— Мы намагаемся адцягнуць беларускіх аматараў гік-культуры з расійскіх рэсурсаў. Наш праект дэманструе, што беларусы на сваёй нацыянальнай мове здольныя стварыць канкурэнтаздольны кантэнт. Мы хочам прасоўваць гік-культуру праз беларускую мову».

«70 працэнтаў беларусаў спажываюць кантэнт расійскай пляцоўкі «Яндэкс Музыка»

Суполка аб’ядноўвае спэцыялістаў ІТ-галіны і перакладчыкаў, якія жывуць у розных краінах, але з'яўляюцца рупліўцамі беларушчыны. Касцяк каманды складаюць 5 чалавек.

Суполка мае тэлеграм-канал, сайт з падкастамі, а таксама ютуб-пляцоўку, дзе выходзяць навіны гік-культуры. Яны збіраюцца на англамоўных рэсурсах і перакладаюцца на беларускую мову. Таксама падаюцца каментары герояў гэтых навінаў.

У студыі «Першага Гікаўскага». Фота: архіў аўтараў праекта

«Мы пачыналі з 40 праслухоўванняў і менш чым за год дасягнулі лічбы 25 тысяч. Блізу 70 працэнтаў нашых слухачоў жывуць у Беларусі. І гэта асаблівы наш гонар», — адзначае Аляксей.

Паводле яго, 70 працэнтаў беларусаў спажываюць кантэнт з расійскай пляцоўкі «Яндэкс Музыка». На ёй замацаваўся і «Першы Гікаўскі».

«Нягледзячы на нашы погляды, мы мусім заставацца на ёй, каб не пазбаўляць беларусаў альтэрнатывы», — тлумачыць суразмоўца.

Суполка не расказвае пра расійскія гульнявыя і тэхналагічныя распрацоўкі, бо «гэта правіла рэдакцыі».

Праект яго ініцыятары ствараюць на свае грошы. У развіццё яны ўжо ўклалі 3,5 тысячы еўра. На іх набытае абсталяванне і аплачана арэнда памяшкання. У планах — купіць рыштунак для стварэння ютуб-студыі, у якой будзе запісвацца шоу з настольнымі гульнямі.

«Атрымаць грант на непалітычны праект дужа складана, — дзеліцца Аляксей. — Мы гутарылі з прадстаўнікамі некаторых фондаў, дзе нам сказалі, што мы не пішам пра беларускіх палітвязняў, пра вайну ва Украіне і пра стан беларускай мовы ў Беларусі. Для нас гэта дзіўна, бо мы папулярызуем беларускую мову сваім праектам. Данацім сродкі палітвязням, падаём спасылкі на данаты Узброеным сілам Украіны».

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Як захаваць у сабе агонь чалавечнасці? Чаму нас вучыць літаратура постапакаліпсісу. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

«Мы маем справу з рускім фашызмам, а Беларусь акупаваная». Вялікая гутарка з Алексіевіч

Сяргей Будкін: Цяпер у культуры час ціхіх спраў, і яго трэба правесці з карысцю

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру