Раней Гарбуноў супрацоўнічаў з «Брэсцкай газетай» і блогерам Сяргеем Пятрухіным, які нядаўна выйшаў з калоніі пасля адбыцця трохгадовага тэрміну зняволення.
Раней, у 2000-я, ён пісаў не толькі ў рэгіянальныя, а таксама ў нацыянальныя СМІ.






Пра затрыманне Дзмітрыя Гарбунова паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы. Сцвярджаецца, што ён зрабіў рэпост допісу, у якім змяшчаліся асабістыя звесткі супрацоўніка міліцыі.