Падчас пасяджэння літоўскага ўрада. Фота: vrm.lrv.lt
«Рэалізацыя двухбаковага міжурадавага пагаднення з Беларуссю немагчымая ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі і не будзе магчымая ў найбліжэйшы час», — заявіла міністарка ўнутраных спраў Агнэ Білатайце.
Пастанова прынятая з улікам палітычнай сітуацыі ў Беларусі з 2020 года, выкарыстання рэжымам Лукашэнкі мігрантаў супраць краін ЕС і саўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны, растлумачылі ў МУС.
Пагадненне аб памежным супрацоўніцтве было падпісана ў Вільні 1 чэрвеня 2006 года. Дэ-факта яно перастала дзейнічаць яшчэ раней за афіцыйнае скасаванне. Яшчэ ў кастрычніку 2020 года Літва прыпыніла фінансаванне бягучых праектаў у рамках трансгранічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, а пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны па распараджэнні МУС было спынена ўсё супрацоўніцтва з беларускімі дзяржструктурамі.
Пасля пачатку вайны ва Украіне краіны-суседкі дэнансавалі цэлы шэраг міждзяржаўных дамоў з Беларуссю.
Чытайце таксама:
Латвія дэнансавала пагадненне аб інвестыцыях з Беларуссю
Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК
Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве





