На пытанне суда, як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала:

«Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку».

«Так, я не адмаўляю тое, у чым мяне абвінавачваюць. Але прашу зразумець, што апошнія два гады былі вельмі цяжкімі ў маім жыцці. І цяпер мне балюча ўсведамляць, што мая дачка ідзе ў сад або на шпацыр не са мной, дзеліцца сваімі перажываннямі таксама не са мной. Асабіста я ніякай шкоды нікому не нанесла. Вельмі прашу суд улічыць гэты факт пры вынясенні прысуду.

Гатовая панесці пакаранне, калі я заслугоўваю яго. Але мне б вельмі хацелася, каб яно не перашкодзіла маёй дачцэ ў найбліжэйшы час убачыць мяне і сказаць: «Мама, ты смешная, я цябе вельмі люблю», — сказала Дар'я.

Пракурорка запрасіла для Дар'і два гады калоніі. 

Як паведамлялася, падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв'ю, якое абвінавачаная дала ў красавіку тэлеканалу «Белсат», які прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Паводле версіі пракуратуры, у размове з журналістам Дар'я «пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня» і «дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, у кампетэнцыю якіх уваходзіць ажыццяўленне крымінальнага пераследу і выкананне правасуддзя».

У Ігара і Дар'і Лосікаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, якой цяпер апякуюцца бабулі і дзядулі.

Чытайце таксама:

Для Дар’і Лосік запрасілі 2 гады калоніі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
22
Абуральна
48