Фота: AP

Фота: AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, адказваючы на пытанне аб перадачы Украіне танкаў Leopard, заявіў, што Украіна атрымае ўсю неабходную дапамогу для барацьбы з расійскай арміяй, піша CNN.

Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытанне журналіста, ці падтрымлівае ён ідэю Польшчы адправіць ва Украіну танкі нямецкай вытворчасці.

Раней новы міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыус заявіў, заходнія саюзнікі пакуль не прыйшлі да згоды адносна перадачы Украіне асноўных баявых танкаў Leopard 2 на сустрэчы ў фармаце «Рамштайн», але ён даручыў падрыхтавацца свайму Міністэрству да «дня, які, магчыма, наступіць».

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі выказаў падзяку кіраўніку ЗША Джо Байдэну і амерыканскаму народу за вылучэнне Украіне вялікага пакета вайсковай дапамогі.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1