Райцэнтр Акцябрскі. Скрыншот: відэа канала «Рудабельская паказуха»

«Беласнежная палуба нашага карабля» 

У самым усходнім і адным з самых абязлюдзелых раёне — Хоцімскім — цешацца з таго, што праціўнікі дыктатуры з'язджаюць. Яны названыя «пацукамі», якія не топчуць «беласнежную палубу нашага карабля пад назвай Беларусь».

Публікацыя хоцімскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала

«Мы пакараем касмічныя прасторы, мы сталі домам для сотняў людзей, якія патанаюць у віры гульняў замежных палітыкаў і іх падхалімаў, мы стварылі ўсе ўмовы, каб у нашых дзяцей былі мары, якія яны абавязкова ажыццявяць, а нашы старыя ні ў чым не мелі патрэбу. Зайздросныя зласлівыя пацукі з-за мяжы толькі ўмацоўваюць нашу веру ў тое, што ўсё мы робім правільна», — адзначаюць яны.

«Жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё»

Касцюковіцкім прапагандыстам давялося перажываць за жыхароў Лондана.

«Пакуль нашы змагары крычаць на ўсю Еўропу пра тое, як ім цяжка жыць у Беларусі, жыхары Лондана змагаюцца за сваё права на жыццё», — заяўляюць яны.

Публікацыя касцюковіцкіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала

«Цэны на электраэнергію настолькі высокія, што далёка не кожны можа дазволіць сабе цёплы дом. У выніку людзі захворваюць і паміраюць. Вы думаеце, што «ўслаўлены» заходні ўрад гэтага не бачыць? Бачыць, але бяздзейнічае. Ім напляваць на сваіх грамадзян, як, зрэшты, і на беларусаў», — робяць выснову прапагандысты.

За мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай»

Краснапольскаму раёну выпала хваліць беларускую медыцыну.

«У нашай краіне людзі не пазбаўленыя магчымасці выбару: напрыклад, па медычную дапамогу можна звяртацца бясплатна, але і для тых, хто хоча скарыстацца паслугамі платнай медыцыны, такая магчымасць не выключана», — пішуць яны.

Публікацыя краснапольскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала

«Але нашых суайчыннікаў, якія ўцяклі за мяжу, такі расклад не задавальняе, — заяўляецца ў допісе далей. — На практыцы аказалася, што яны «хочуць» праходзіць абследаванні і лячыцца задорага, доўга і не па часе ў лекараў-«прафесіяналаў», якія лечаць усіх запар ібупрафенам».

Паводле прапагандыстаў, за мяжою «вымярэнне тэмпературы цела аказваецца праблемай, ды яшчэ і «супер-градуснік, мякка кажучы, падводзіць».

Магілёўскія ідэолагі дадаюць: «Часам беларус не жадае чакаць свайго бясплатнага прыёму. Тады можна запісацца на платныя паслугі».

Разам з тым, паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці, беларускім бальніцам і паліклінікам не хапае 4600 дактароў ды 3330 медсясцёр.

«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец»

Чэрыкаўскім работнікам прапагандысцкага фронту загадалі бэсціць сваіх землякоў, з’ехаўшых пасля «няўдалай каляровай рэвалюцыі жніўня 2020 года».

Публікацыя чэрыкаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала

«Збеглыя ўзялі білет у адзін канец. Вярнуцца дадому — значыць адказаць перад дзяржавай за ўсе свае ўчынкі. Гэтага яны, вядома, не жадаюць. Вось і скардзяцца ў сацсетках на сваю долю. А думаць пра тое раней трэба было», — пішуць ідэолагі.

«Грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага ў Польшчы»

Быхаўскія прапагандысты страшаць: «Чым мацней зніжаецца ўзровень жыцця палякаў, тым больш люта яны пачынаюць ненавідзець беларусаў».

Паводле прапагандыстаў, у вачах палякаў «грамадзяне нашай краіны — гэта абагульнены вобраз беспрацоўнага, які не мае грошай, вечна ные і лае Польшчу і саміх палякаў».

Публікацыя быхаўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала

Насамрэч палякі зацікаўленыя ў тым, каб беларусы прыязджалі да іх працаваць. 

А колькасць беларусаў, якія хочуць перабрацца ў суседнюю краіну, павялічваецца. З 2019 года ў Польшчы беларусы сталі другой па колькасці групай замежнікаў пасля ўкраінцаў.

Паводле звестак Цэнтра беларускай салідарнасці, на 30 верасня 2022 года 59 327 грамадзян Беларусі мелі дазвол на права пражывання ў Польшчы.

У Беларусі — «Хто хоча сумленна працаваць — забяспечаны працаю і годным заробкам»

У гэтым пераконваюць бабруйскія ідэолагі.

Публікацыя бабруйскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала

У Бабруйску тым часам сярэдні заробак (па даных за кастрычнік 2022 года) склаў 1 311 рублёў, а ў раёне яшчэ менш — 1 197 рублёў. 

«Раскаянне мусіць быць шчырым і чыстым, як само свята Раства»

Прапагандысты са Шклоўскага раёна лічаць, што «збеглыя рады б вярнуцца, але іх трымае страх».

«І ў Год міру і стварэння наш прэзідэнт і наша грамадства даюць ім шанец — раскаяцца і даказаць сваё раскаянне, вярнуцца ў сваю хату і да сваіх родных… Але толькі пры ўмове, што гэтае раскаянне будзе шчырым і чыстым, як само свята Раства… І пацверджаным учынкамі», — раяць ідэолагі з малой радзімы Лукашэнкі.

Публікацыя шклоўскіх прапагандыстаў. Скрын з тэлеграм-канала

Іх калегі з Круглянскага раёна дапаўняюць, цытуючы Лукашэнку:

«Дадому, кайцеся і станавіцеся на калені! Далей будзе горш. Таму дадому, на каленях, паўзком!»

Прапагандысты з Магілёўскага раёна ўпэўненыя, што ў беларусаў-эмігрантаў «ад настальгіі ўжо скулы зводзіць» і ім «давядзецца жыць успамінамі», а далей падказваюць:

«Ну ці набрацца смеласці — вяртацца, не баяцца адказнасці за ўсё, што нарабілі. А ўжо потым і жыць спакойна на радзіме — з сямʼёй, сябрамі».

Атака на беларусаў-эмігрантаў пакуль адпрацаваная, як выглядае, толькі на прапагандысцкіх пляцоўках Магілёўскага рэгіёна. Не выключана, што да Магілёўшчыны падключаць неўзабаве іншыя вобласці.

«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ «НН»

Інга Хрушчова: Маркаў — пыхлівы, Азаронак — секта, беларуская прапаганда страшнейшая за расійскую

Пасол Украіны ў Беларусі: Беларусы вераць тэлевізару, але канчатковы пералом пакуль не адбыўся

Абсалютная стэрыльнасць: у падпісным каталогу «Белпошты» не засталося незалежных СМІ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

50
Программист / Адказаць
21.01.2023
Инфляция в Польше по итогам года составила 16.6%, в Беларуси 12.8%. Разница минимальная.
3
Илья / Адказаць
21.01.2023
Одинаковый скриншот в статье два раза
6
дочка Максима Дизайнера / Адказаць
21.01.2023
неужели это все мой любимый Дизайнер написал?
как а я кр ы са та
сапраўды - ус лада вачэй і ушэй маіх
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру