Гаворка ідзе пра так званую столь цэн на расійскую нафту. Краіны «Вялікай сямеркі» і ЕС увялі яе ў снежні адначасова з еўрапейскім эмбарга на марскія пастаўкі нафты з Расіі. Столь усталявалі на ўзроўні 60 даляраў за бараль.

Так як расійская нафта гатунку Urals каштавала з таго часу танней, прымяняць столь не давялося. Некаторыя еўрапейскія краіны, у першую чаргу Польшча, Літва і Эстонія, патрабавалі панізіць яе.

Першы шанец зрабіць гэта павінен быў з'явіцца ўжо ў сярэдзіне лютага, бо краіны «Вялікай сямёркі» і ЕС дамовіліся пераглядаць столь раз на два месяцы і ўсталёўваць яе мінімум на 5% ніжэй за бягучую рынкавую цану.

Аднак ЗША ўгаварылі саюзнікаў адкласці гэты перагляд да сярэдзіны сакавіка, пішуць Reuters i Bloomberg.

Адтэрміноўка дасць час ацаніць наступствы яшчэ аднаго еўрапейскага эмбарга на куплю і транспарціроўку расійскіх нафтапрадуктаў. Яно ўступае ў сілу 5 лютага. На нафтапрадукты, як і на нафту, будзе ўведзеная свая столь цэн. Яе пачнуць абмяркоўваць на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15