Пра гэта распавёў праваабаронцам былы зняволены папраўчай калоніі №1, дзе свой тэрмін адбывае і Віктар Бабарыка.

«За Бабарыкам заўсёды ўзмоцнены кантроль. Як правіла, дзе ён працуе, там ставяць вельмі шмат камер, дзеля таго, каб ён не пакідаў працоўнае месца не паводле раскладу. Таксама на Бабарыку павесілі прафілактычны ўлік як на «схільнага да захопу закладнікаў, праяўлення агрэсіі і нападу на адміністрацыю».

Праз тое, што ён ножыкам пакінуў драпіны на падваконні, калі рэзаў сала.

Гэта ўбачылі пазаштатныя супрацоўнікі адміністрацыі, пабеглі ў штаб і даклалі пра гэта аперам [супрацоўнікам адміністрацыі калоніі]. На гэтай падставе палітвязню павесілі такі прафулік».

Клас
2
Панылы сорам
37
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
47