На гэты момант дакладна не вядома, ці звязаны арышт 43-гадовага Паўла Падабеда з яго колішняй прафесійнай дзейнасцю.

Вядома, што восенню 2020-га Паўла затрымлівалі пасля адной з акцый пратэсту.

У ранейшыя гады яго таксама не раз затрымлівалі за справы, звязаныя з выкананнем ім яго абавязкаў. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і наступнай пратэснай актыўнасці грамадства журналіста разам з іншымі калегамі неаднаразова дастаўлялі ў аддзяленні міліцыі — як, напрыклад, за асвятленне «маўклівых шэсцяў» 2011-га ў межах акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» альбо перфомансаў падчас датэрміновага галасавання ў «парламент» ад кампаніі «Гавары праўду».

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, за кратамі цяпер знаходзяцца 32 прадстаўнікі медыя.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
29