Сяргей Церашкоў. Фота: сацсеткі
Чарговай ахвярай чатрулетчыка Юрыя Комара, па нашых звестках, стаў жыхар Кобрына Сяргей Церашкоў. Мужчыне 44 гады, ён родам з расійскага Арэнбургу.
У відэа, выкладзеным на канале ГУБАЗіК, прыводзіцца ўрывак з гутаркі мужчыны з правакатарам Комарам. Сяргей кажа, што ніколі не пойдзе забіваць украінцаў, а калі яго прызавуць, то будзе «страляць у сваіх».
Учора мы пісалі пра людзей, якіх таксама затрымалі па даносе Юрыя Комара. Тады было вядома пра восем затрыманых.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»