Фота: БелТА

«З аднаго боку, просяць нас, каб мы ні ў якім разе не ваявалі з Украінай, каб нашы войскі туды не рухаліся. Пакт аб ненападзенні прапануюць заключыць. А з іншага боку, рыхтуюць гэтую грымучую сумесь і ўзбройваюць іх [баевікоў]. Польшча, Літва наогул ачумелі, — недыпламатычна выказаўся на адрас суседніх краін Аляксандр Лукашэнка.

— Навошта гэта ім трэба? Незразумела». 

Ëн таксама пагражаў беларускаму народу жорсткімі рэпрэсіямі ў адказ на любыя праявы незадаволенасці.

«Нам па перыметры хапае пытанняў — і ў паветранай прасторы, і на зямлі, зялёная мяжа. У нас там хапае праблем. Дай бог утрымаць усё гэта. А яшчэ ўнутры нам хтосьці будзе ствараць? Таму рэакцыя на вось гэтую ўнутраную не апазіцыю, а экстрэмістаў — вылезлі з-пад плінтуса, не вылезлі — будзе жорсткая. І хай не крыўдзяцца: мы папярэджвалі», — выказаўся Лукашэнка (яго словы прыводзіць БелТА).

На сустрэчы з расійскім міністрам Лаўровым на мінулым тыдні ён пахваліў Украіну за тое, што яна выступіла супраць санкцый у дачыненні да Беларусі.

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
BLR / Адказаць
24.01.2023
Можа і прапаноўвала. Хто ведае, што там насамрэч робіць Украіна ў стасунках з дзейсным рэжымам на Беларусі, аб чым размаўляе? Ніхто
1
Мойша / Адказаць
24.01.2023
Я б не давяраў іх рактам, яны ўжо не ўлада і нічога не вырашаюць
11
даведка / Адказаць
24.01.2023
BLR, почему вы в этом сомневаетесь? Это отлично укладывается в общую позицию Украины относительно лукашенко и беларусов
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру