Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Аліна Коўшык тлумачыць, чаму ўзнікла патрэба ў такім Інстытуце:

«Улады прызнаюць кнігі «экстрэмісцкімі», зачыняюць крамы, якія прадавалі менавіта беларускія кнігі. Надрукаваць іх цяпер у краіне немагчыма, забіраюць ліцэнзіі на дзейнасць, напрыклад, як у Янушкевіча.

Таму пасля кансультацыі з асяродкам нашых выдаўцоў мы ініцыявалі стварэнне менавіта такой пляцоўкі на ўзор падобных інстытутаў, якія ёсць у дэмакратычных краінах. Падумалі, што гэта можа быць добрым пачаткам для Беларусі. 

Галоўная ідэя ў тым, каб далей гэты Інстытут беларускай кнігі мог перанесці сваю працу на Беларусь. Сярод задачаў — павялічэнне чытацкага попыту на беларускія кнігі.

Цяпер у людзей ёсць жаданне іх чытаць, але беларускія кнігі не заўсёды лёгка знайсці. Калі мы паглядзім на наклады, якія друкуюцца, то гэта не вельмі ўнушальныя лічбы. Нам бы хацелася, каб беларускія кнігі сталі дасяжнымі. 

Разумеем, што, магчыма, зараз усіх нашых мэтаў будзе складана дасягнуць, улічваючы сітуацыю ў краіне, але вырашылі пачынаць цяпер, бараніць беларускае кнігадрукаванне, каб не страціць інтэлектуальны патэнцыял, арганізатарскія здольнасці людзей, якія гэтым займаліся».

Дакладана падлічыць, колькі беларускіх выдавецтваў цяпер знаходзіцця ў выгнанні, цяжка. Аліна Коўшык кажа, што больш за 10.

«Гэтым выдавецтвам фактычна ўсё трэба пачынаць з нуля. І адна з задач Інстытута — дапамагчы ім знайсці сябе на новым месцы, з пэўнымі юрыдычнымі, бухгалтарскімі кансультацыямі.

Таксама разумеем, што цяпер вельмі шмат беларускіх культурніцкіх праектаў, якія патрабуюць фінансавай дапамогі. Агулам у дэмакратычных краінах такія інстытуцыі фінансуюцца з боку дзяржавы. У нас пакуль такой магчымасці няма, будзем шукаць мецэнатаў, фонды. 

Таксама важна, каб беларуская літаратура была больш бачна за мяжой, таму тут будзем дзейнічаць разам з міжнароднымі партнёрамі. Магчыма, пэўныя праекты яны будуць гатовы падтрымліваць», — падсумоўвае Аліна.

Чытайце таксама: 

Андрэй Янушкевіч: Літаральна з мінулага тыдня дзейнічае польскі гаспадарчы суб’ект — выдавецтва «Янушкевіч»

У Варшаве прайшла ўстаноўчая канферэнцыя «Інстытута беларускай кнігі»

«Нічога не паўтараецца аднолькава, немагчыма проста вярнуць мінулае». Выйшла трэцяя частка беларускамоўных «Хронік Нарніі»

Клас
16
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1