14-гадовы хлопчык трапіў у бальніцу з дыябетам і там пазнаёміўся з жанчынай. Падлетак распавёў ёй, што яго выхоўвае толькі бацька, а маці памерла.

Пасля выпіскі дзевяцікласнік патэлефанаваў новай знаёмай і распавёў, што застаўся ўвогуле сіратой: тата-дальнабойшчык загінуў у аварыі. Тады жанчына напісала ў сацыяльных сетках пост з просьбай дапамагчы дзіцяці і падала нумар карты.

Падман выявіўся, калі хлопчыка на фота да паста пазнала суседка. Высветлілася, што падлетак жыве ў прыёмнай сям'і, а з прыёмнымі бацькамі нічога не здарылася. Біялагічны бацька таксама жывы і здаровы.

Аказалася што карта, на якую пераводзіліся грошы, належыць знаёмай дзяўчыне школьніка.

Што тычыцца грошай, то адпраўнікі не сталі спаганяць іх назад, а прапанавалі купіць на іх падлетку прыбор для вымярэння цукру ў крыві.

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4