Міністэрства вынесла на грамадскае абмеркаванне праект пастановы Саўміна «Аб змяненні пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях продажу тавараў».

У дакуменце сказана, што ўсе названыя тавары грамадзяне Беларусі могуць бесперашкодна замаўляць на замежных анлайн-пляцоўках, бо, зноў-такі, могуць быць бесперашкодна дастаўленыя ў Беларусь, асабліва ва ўмовах свабоднага перамяшчэння паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. Таму прапануецца і ў Беларусі зняць наяўныя абмежаванні на пералічаныя віды тавараў.

Аднак калі па ветпрэпаратах забарону адменяць без якіх-небудзь дадатковых умоў, то ў дачыненні да піратэхнікі і БАДаў абмежаванні ўсё ж плануюцца.

Піратэхніку можна будзе прадаваць анлайн толькі тады, калі ў прадаўца ёсць склад, які адпавядае неабходным нормам. Падобны тавар трэба будзе забіраць па схеме самавывазу, але дастаўка таксама будзе даступная пры выкананні патрабаванняў па перавозцы небяспечных грузаў.

Што тычыцца БАДаў, то іх змогуць праз інтэрнэт прадаваць толькі тыя кампаніі, у якіх ёсць афлайн-аптэкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0