«Леапарды» пад дацкімі сцягамі на вучэннях у Эстоніі. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

Гаворка ідзе як мінімум пра адну роту гэтых танкаў, гэта 14 штук. Танкі нібыта ўжо пачалі паступаць са складоў бундэсвера.

Берлін таксама мае намер ухваліць пастаўкі танкаў Leopard ва Украіну іншымі краінамі. Раней кіраўніца нямецкага МЗС Аналена Бербак заявіла, што Германія не будзе пярэчыць пастаўкам Польшчай танкаў Leopard Украіне.

Чакаецца, што афіцыйна рашэнне аб адпраўцы танкаў будзе агучанае ў сераду.

«У рамках актуальнага пытання ў сераду, 25 студзеня 2023 года, Бундэстаг разгледзіць пытанне магчымых паставак танкаў Leopard з Германіі ва Украіну. Пасяджэнне адбудзецца па просьбе парламенцкай групы ХДС/ХСС, якая хоча «спыніць «леапардавую» блакаду федэральнага ўрада» і асцерагаецца страты даверу да федэральнага ўрада сярод саюзнікаў», — гаворыцца ў паведамленні на сайце парламента ФРГ.

Чытайце таксама:

Польшча афіцыйна запрасіла згоду Германіі на пастаўкі Украіне танкаў Leopard-2

Германія не будзе пярэчыць, калі Польшча адправіць танкі Leopard 2 ва Украіну

Маравецкі: Польшча гатовая стварыць кааліцыю для перадачы Украіне «Леапардаў» без Германіі

Der Spiegel: Германія гатовая перадаць Украіне толькі 19 самых старых «Леапардаў»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Смех / Адказаць
24.01.2023
14 штук, для такой вайны?)
0
SHOS / Адказаць
24.01.2023
Отлично. На подходе абрамсы
0
Праўдаруб / Адказаць
25.01.2023
Апошнім часам сітуацыя з пастаўкамі ўзбраенняў нагадвае нейкую пародыю на гульню ў кальмара. Чаму нельга адразу даць максімальную падтрымку, каб Украіна магла хутчэй пайсці ў контрнаступ? Навошта яны даюць час рашыстам, каб тыя паспелі падрыхтавацца? Ці гэта сапраўды такая гульня, ціпа давайце паглядзім, як яны пройдуць гэты ўзровень, а там падумаем, што рабіць далей
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру