Амерыканская газета New York Times публікуе спадарожнікавыя здымкі, на якіх відаць, што могілкі каля базы ПВК «Вагнер» у Краснадарскім краі за два апошнія месяцы разрасліся амаль у сем разоў. Па падліках газеты, цяпер на могілках — 170 магіл.

Газета нагадвае, што там, відавочна, хаваюць толькі тых наймітаў «Вагнера», целы якіх не забралі родныя і блізкія; на апублікаваным у верасні відэа заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, вярбуючы ў калоніі зняволеных, сказаў, што там, каля базы ў Молькіна, пахаваюць тых, хто «не ведае, дзе хоча быць пахаваным».

Акрамя магіл, New York Times налічыла на адным з відэа з Прыгожыным ля капліцы каля базы 21 сцяну-калумбарый з 42 нішамі кожная.

«Што дае падставы меркаваць, што сотні загінулых байцоў «Вагнера» альбо пахаваныя там, альбо як мінімум там увекавечана іх памяць. Усе яны былі забітыя ва Украіне, ці дзесьці яшчэ, незразумела, але відэа ў любым выпадку паказвае маштаб страт «Вагнера», — піша газета.

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2