Судовы працэс, які пачаўся 16 студзеня, вядзе суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Палітзняволенага журналіста абвінавачваюць у закліках да дзеянняў абмежавальнага характару, якія скіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Зараз на судзе дапытваюць сведак.

Андрэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года. Яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8