У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 мая 2021 года яе асудзілі да 1,5 года «хіміі». З 26 ліпеня 2021 года яна пачала адбываць пакаранне ў ПУАТ № 25.
У той жа дзень пачала адбываць пакаранне і яе палітзняволеная дачка Вікторыя, але яна пазней здолела ўцячы за мяжу.
Вядома, што 30 кастрычніка 2022 года палітзняволеную Алену Лысковіч затрымлівалі на «хіміі».
У выніку ёй прызначылі штраф паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Сёння Алена выйшла на волю з гродзенскай папраўчай установы, цалкам адбыўшы тэрмін.





