Фота: «Ваяр»

Фота: «Ваяр»

25 студзеня быў праведзены адзін з этапаў комплекснай праверкі баявой гатоўнасці і стану ўзбраення і вайсковай тэхнікі ва Узброеных Сілах.

Падчас мерапрыемства ацэнены здольнасць танкавых і механізаваных батальёнаў ва ўстаноўленыя тэрміны прыступіць да выканання задач па прызначэнні, узровень тэхнічнага стану ўзбраення і вайсковай тэхнікі, забяспечанасць боепрыпасамі і запасамі матэрыяльных сродкаў.

Асаблівая ўвага была нададзена гатоўнасці комплексаў узбраення танкаў і баявых машын пяхоты, у тым ліку кіраваных сродкаў паражэння, да баявога прымянення, паведамляе Мінабароны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?