Пагадненне з Польшчай, падпісанае ў 2016 годзе, прадугледжвала непасрэдныя кантакты ўстаноў адукацыі, абмен студэнтамі, аспірантамі, прафесарска-выкладчыцкім складам, павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў.
Цяпер, паводле слоў міністра адукацыі Андрэя Іванца, наспела неабходнасць «улічыць нацыянальныя інтарэсы» і спыніць адток выпускнікоў беларускіх школ за мяжу.
Дэнансаваць пагадненне з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, СМІ, падпісанае ў 2010 годзе, прапанаваў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Паводле яго слоў, на працягу апошніх гадоў з боку Францыі адсутнічала цікавасць да двухбаковых кантактаў у рамках пагаднення, што зрабіла «немэтазгодным далейшае супрацоўніцтва».






Спадзяюся што яўропа перастане прызнаваць свежыя бел. "дыпломы". Павінны быць у статусе як вузы паўночнай карэй