Святаслаў Вакарчук

Святаслаў Вакарчук

Падчас эфіру на ўкраінскім тэлеканале «1+1» Вакарчук заўважыў, што ў Беларусі прымяняюцца рэпрэсіўныя метады, якія выкарыстоўваліся ў савецкі час. Тады ўсіх, хто быў нязгодны і пратэставаў супраць улады, саджалі і пераследавалі:

«У гэтым выпадку гэта тыповыя рэпрэсіўныя метады.

Мне вельмі шкада гэту выдатную дзяўчыну, якая, я спадзяюся, знойдзе сілы і годна пройдзе гэтае выпрабаванне. Зычу ёй і ўсім астатнім, цалкам несправядліва асуджаным, або тым, хто чакае суда, — стойкасці. Безумоўна, мы іх у гэтым падтрымліваем маральна, чым можам», — сказаў Вакарчук.

Музыка таксама звярнуў увагу на тое, што спачатку прычынай затрымання Герасіменка назвалі выкананне ёю песні на ўкраінскай мове, а потым заявілі, што прычынай стала тое, што артыстка данаціла на ўкраінскае войска:

«Я не магу зразумець, чаму данаціць украінскаму войску — гэта парушэнне грамадскага парадку… Гэта зусім іншы свет, з якога, дзякуй богу, мы, украінцы, выйшлі ў 1991 годзе і дакладна ніколі не вернемся. Мы цяпер плацім цану страшных ахвяраў, каб не вярнуцца да гэтага страшнага жаху, у якім цяпер знаходзяцца Беларусь і Расія», — сказаў Вакарчук.

Чытайце таксама:

Мэрыем Герасіменка далі тры гады «хатняй хіміі»

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2