Дар’я Лосік паказвае фота мужа

Дар’я Лосік паказвае фота мужа

Вядома, што Ігар Лосік напісаў жонцы ўжо 6 лістоў, але пакуль невядома, ці дазволілі перапіску Дар’і, якая дагэтуль застаецца ў брэсцкім СІЗА.

У сужэнцаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, якой цяпер апякуюцца па чарзе бацькі Ігара і Дар'і. Дзяўчынка нядаўна пайшла ў дзіцячы сад і вельмі сумуе па бацьках. У Ігара ў мінулыя выхадныя памёр дзядуля, тата ягонай матулі.

На мінулым тыдні Дар’ю Лосік пакаралі двума гадамі зняволення з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за інтэрв’ю пра яе мужа. Яе абвінавацілі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). 18 студзеня споўнілася роўна тры месяцы, як палітзняволеную ўтрымліваюць за кратамі.

Журналіст «Свабоды» Ігар Лосік за кратамі больш за два гады — з 25 чэрвеня 2020 года. У снежні 2021-га яго асудзілі на 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
5