«У ноч на 26 студзеня расійскія акупанты аднавілі атакі Украіны дронамі-камікадзэ іранскай вытворчасці «Shahed-136/131». Пускі ўдарных БПЛА ажыццяўляліся з усходняга ўзбярэжжа Азоўскага мора», піша «Украінская праўда».

«Па папярэдніх даных, праціўнік ужыў 24 «Шахеды». Усе 24 знішчаныя зенітнымі ракетнымі падраздзяленнямі, знішчальнай авіяцыяй, мабільнымі агнявымі групамі Паветраных сіл ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі СПА іншых складнікаў Сіл абароны Украіны».

Пераважная колькасць дронаў-камікадзэ была знішчаная ў цэнтры краіны — у зоне адказнасці паветранага камандавання «Цэнтр».

Пазней стала вядома, што над Кіевам збілі 15 беспілотнікаў.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3