У чым праблема?
Нядаўна тэлеграм пачаў выкідаць акаўнты з усіх прыладаў адначасова, то-бок, адвольна закрываць усе сеансы акаўнта.
Такім чынам, людзі, якія перасталі карыстацца старым нумарам тэлефона або згубілі пароль «двухфактаркі», проста губляюць акаўнт.
А вялікай колькасці тых, хто пасля зайшоў у акаўнты, забаронена пісаць не спісу кантактаў. Звароты ў SpamBot і падтрымку не дапамагаюць.
Пры якіх абставінах гэта адбываецца?
Мяркуючы па ўсім, памылкова. Людзі з апытаных намі, якія сутыкнуліся з праблемай, мелі больш за адзін акаўнт на прыладзе і, што важней, спрабавалі пісаць некаму, у каго яны не былі ў кантактах.
Такім чынам, імаверна, гэта ўнутраная памылка антыспам-сістэмы тэлеграм (магчыма, звязаная з тэсціраваннем новай сістэмы).
Як абараніць свой акаўнт?
- Да афіцыйнага тлумачэння ад тэлеграма і паведамленняў пра тое, што праблема знікла, пастарайцеся не пісаць з важных для вас акаўнтаў людзям, якія не дадалі вас у кантакты.
- Прывяжыце да акаўнтаў дзейную сім-карту, каб мець магчымасць атрымаць на яе смс і аднавіць акаўнт. Калі акаўнт прывязаны да віртуальнага нумару, маральна падрыхтуйцеся да таго, што вы можаце хутка яго згубіць і прадумайце план дзеянняў на гэты выпадак.
- Пераканайцеся, што вы ўключылі двухфактарную аўтэнтыфікацыю — у выпадку страты акаўнта, вашы даныя будуць у бяспецы.
- Калі ваш нумар актыўны, пераканайцеся, што вы памятаеце пароль двухфактарнай аўтэнтыфікацыі або што ў вашым менеджары пароляў захоўваецца актуальны пароль.
- Ініцыятыва CyberBeaver раіць таксама адключыць лішнія старыя сесіі ў наладах, каб адвязаць ваш акаўнт ад старых прылад — у выпадку, калі вы ўсё ж яго страціце, на іх будзе менш вашых даных.
Мы забыліся пра нешта ці нечага не ўлічылі? Можаце палепшыць нашы парады? Калі ласка, пішыце нам: на e-mail ([email protected] ці [email protected]), у Telegram (кантактны акаўнт — nn_editor, пасля гісторыю чата лепш выдаліць) або ў каментары пад гэтым артыкулам.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Важна ведаць. Якім чынам рэпрэсіўныя органы дастаюць ужо выдаленую інфармацыю з Telegram і што можна з гэтым зрабіць?
Viber нарэшце стварыў двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Распавядаем, як яе наладзіць — пакажыце гэта старэйшым людзям
Як абараніць сябе і свой акаўнт у WhatsApp: пакрокавы гайд





