Фота: скрыншот з відэа-дэманстрацыі «лаўца шахедаў», тэлеграм-канал Fedorov
Па словах міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава, у краіне з'явіліся першыя «лаўцы шахедаў» — самыя сучасныя сістэмы процідзеяння варожым беспілотнікам, якія стаяць на ўзбраенні ЗША і абараняюць амерыканскія стратэгічныя аб'екты. Усяго ва Украіну дастаўлена шэсць такіх сістэм.
Таксама ён дадаў, што цяпер «лаўцы шахедаў» ужо пастаўленыя на абарону ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.
«Комплекс радараў і сродкаў глушэння сігналу дапамагае выяўляць і блакаваць варожыя БПЛА, а таксама выпускае свае ўласныя дроны. Fortem DroneHunter F700 — аўтаномны дрон з радыёлакацыйным кіраваннем і штучным інтэлектам. Ён ляціць на хуткасці больш за 100 км/г, перахоплівае і прызямляе варожыя беспілотнікі», — напісаў Фёдараў у сваім тэлеграм-канале.
Відэа: тэлеграм-канал Fedorov
Нагадаем, што Расія ў вайне супраць Украіны выкарыстоўвае іранскія беспілотнікі «Шахед», якія з восені 2022 года атакуюць украінскія энергетычныя аб'екты, выклікаючы ў гарадах перабоі з асвятленнем і водазабеспячэннем.
Чытайце яшчэ:
Bloomberg: Пуцін рыхтуе новы наступ на Украіну, вайна можа зацягнуцца на гады
«Нашым будзе цяжка, бо «Армата» — міф». Стралкоў пракаментаваў перадачу танкаў Украіне
Белы дом: Нашы танкі дапамогуць Украіне вызваліць усю сваю тэрыторыю. А Крым — гэта Украіна





