Жанчыну абвінавацілі па двух артыкулах: 357, ч. 1 — «Захоп улады неканстытуцыйным шляхам» і 361, ч. 2 — «Фінансаванне экстрэмісцкіх арганізацый».
301 дзень Таццяна правяла ў СІЗА-1, што на Валадарскага. З іх — 10 сутак у карцары. 6 мая 2022 года змянілі артыкул і меру стрымання. У выніку Таццяне выставілі абвінавачванне па артыкуле 342, ч. 2, выпусцілі пад паручальніцтва і падпіску аб нявыездзе. Дагэтуль жанчына знаходзіцца пад следствам. Суды працягваюцца. У цяперашні час Таццяна знаходзіцца ў бяспецы, але ў вымушанай эміграцыі разам з дзецьмі.
Таццяна мае патрэбу ў падтрымцы для таго, каб рэабілітавацца пасля перажытых рэпрэсій, аднавіць здароўе і пачаць новае жыццё ў іншай краіне. У Таццяны дыягнаставанае парушэнне функцый, звязаных з эндакрыннай сістэмай, якое развілася з-за неадэкватнай замяшчальнай тэрапіі пры адсутнасці шчытападобнай залозы падчас зняволення.
Пасля турмы выявіліся вялікія праблемы з пазваночнікам і бачныя змены яго формы, патрэбнае будзе паўторнае дарагое фізіятэрапеўтычнае лячэнне. Дзіця, якое год не бачыла маці, таксама мае патрэбу ў дапамозе падчас адаптацыі. Сям'я Таццяны загадзя выказвае падзяку кожнаму, хто акажа дапамогу.
Якая сума неабходная?
3500€ — здымная кватэра (850 еўра на месяц); імунна-аднаўляльныя вітаміны; адукацыя дзяцей.
Аказаць дапамогу





