Так 28 студзеня выглядаў стары аэрадром каля вёскі Вялікі Бокаў у Мазырскім раёне: расчышчаная ад снегу бетонная ўзлётная паласа і сляды тэхнікі на грунтавой стаянцы.
Радыёлакацыйная здымка, апублікаваная на тым самым сэрвісе, сведчыць пра размяшчэнне на тэрыторыі аэрадрома масіўных прыстасаванняў.
Жыхары Мазырскага раёна цяпер штодня назіраюць расійскую вайсковую тэхніку: часцей за ўсё гэта КамАЗы з тэнтавымі кузавамі і тактычным знакам у выглядзе лацінскай літары V.
Чытайце таксама:
Што адбываецца на запоўненым тэхнікай палігоне «Лепельскі». Здымак са спадарожніка
Свежыя спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі на аэрадроме Зябраўка шмат вайсковай тэхнікі
Сведчанні: Расія перакідвае ў Беларусь жывую сілу ў тым ліку таемна, у цыстэрнах





