«Яны не будуць умешвацца ў нашую медальную сістэму або азіяцкую квоту на Алімпійскія гульні. МАК распрацуе палітыку алімпійскіх квот разам з АРА і міжнароднымі федэрацыямі. І будуць уручацца асобныя медалі.
Час для атрымання алімпійскіх квот заканчваецца. Паколькі адхіленне працягваецца, мы запрасілі расійскіх і беларускіх спартсменаў для ўдзелу ў нашых спаборніцтвах і Азіяцкіх гульнях.
Мы распрацоўваем філасофію, па якой яны змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах, дзе мы можам вызначыць колькасныя паказчыкі.
Не ў адзінаборствах, напрыклад, не ў барацьбе. Калі нашага байца з Азіі накаўтуюць у першым раўндзе, мы прайграем у кваліфікацыі.
Але калі будзе сістэма ачкоў, як у лёгкай атлетыцы, стральбе… У гэтых відах спорту яны змогуць спаборнічаць. Гэта ўсё рашаецца.
Ідэя ў тым, каб даць магчымасць спартсменам паўдзельнічаць і не прапусціць Алімпійскія гульні ў Парыжы. Спорт — не месца для палітыкі. Спорт — для спартсменаў, ён за любоў, сяброўства і братэрства. Спартыўныя людзі — адна сям’я. Зыходзячы з гэтага, мы іх падтрымліваем», — сказаў Сінгх.
25 студзеня МАК дапусціў магчымасць выступлення на міжнародных спаборніцтвах беларускіх і расійскіх спартсменаў, калі тыя не былі заўважаны ў «актыўнай падтрымцы» вайны ва Украіне. Але гэтая ідэя мае вялікую апазіцыю. Супраць яе актыўна выступае Украіна, спартыўнае кіраўніцтва якой ужо заявіла, што ў выпадку допуску расіян і беларусаў пад любымі шыльдамі, Алімпіяду будуць байкатаваць ужо ўкраінцы. Беларускі Фонд спартыўнай салідарнасці таксама выступае супраць, каб гэта адбывалася на прапанаваных МАК умовах.
Чытайце таксама:
Беларусам прапанавалі стаць азіятамі
Фонд спартыўнай салідарнасці супраць допуску беларускіх спартсменаў да Алімпіяды на ўмовах МАК
МАК можа дапусціць да спаборніцтваў беларусаў і расіян, якія супраць вайны





