Аляксандр Дэмбавецкі. Фота: Wikimedia Commons

Аляксандр Дэмбавецкі. Фота: Wikimedia Commons

Мяркуецца, што скульптура можа з’явіцца ў парку імя Горкага — тым самым парку, які да рэвалюцыі насіў імя самога Дэмбавецкага і які быў пры ім створаны.

Аляксандр Дэмбавецкі кіраваў Магілёўскай губерняй у 1872 — 1893 гадах і пакінуў значны след у жыцці рэгіёна. Пры ім у губерні пачаўся эканамічны і сацыяльны рост, былі рэалізаваныя маштабныя сацыяльныя праекты.

У Магілёве былі ўзведзеныя манументальныя, глыбокія па архітэктурным змесце будынкі Аляксандраўскага рэальнага вучылішча, Магілёўскага жаночага духоўнага вучылішча, гарадскога драматычнага тэатра, Магілёўскай фельчарскай школы, Магілёўскай жаночай гімназіі, Губернскага дваранскага сходу, будынак гарадской управы.

Акрамя таго, Дэмбавецкі — ініцыятар выдання і рэдактар фундаментальнай калектыўнай працы «Вопыт апісання Магілёўскай губерні».

Гісторыкам не вядома амаль нічога пра паходжанне і раннія гады жыцця Дэмбавецкага. Існуе легенда, што бацькам Аляксандра Дэмбавецкага нібыта быў сам расійскі імператар Аляксандр ІІ.

Застаецца таямніцай і дата яго смерці. Апошняя дакладна вядомая дата жыцця былога губернатара, зафіксаваная ў дакументах, — 25 кастрычніка 1918 года. Вядома, што пасля рэвалюцыі ён прыняў літоўскае грамадзянства і знаходзіўся пад абаронай Германскай Імперыі.

Чытайце таксама:

У Магілёве збіраюцца ўсталяваць мемарыяльную шыльду Барысу Маісееву

Клас
7
Панылы сорам
18
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
29