46-гадовы мясцовы жыхар ехаў у бок Мінска. Ён не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся, паведамляе ДАІ вобласці.
Кіроўца загінуў на месцы здарэння, яго 36-гадовы пасажыр з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю мясцовай бальніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.





