Мінімальная сума па крэдыце «Мілы дом» — 15 тысяч рублёў, максімальная — 500 тысяч рублёў. Аднак у кожным выпадку суму вызначаюць індывідуальна, яна залежыць ад крэдытаздольнасці кліента. Пры гэтым пазыка не можа перавышаць 80% кошту жылля.

Тэрмін крэдытавання — да 15 гадоў. Але ёсць абмежаванні для тых, каму да выхаду на пенсію засталося менш, чым гэты перыяд. У такім выпадку максімальны тэрмін крэдытавання складзе тую колькасць гадоў, колькі чалавеку засталося да выхаду на заслужаны адпачынак.

Працэнтная стаўка — 16,9% гадавых, грошы банку трэба аддаваць роўнымі долямі. Ёсць магчымасць датэрміновага пагашэння без збірання камісіі. Забеспячэнне крэдыту пад заклад жылля.

«У разлік сукупнага даходу можа прымацца даход блізкіх сваякоў (не больш за двух). У такім выпадку са сваякамі заключаецца дагавор паручыцельства», — удакладняе банк.

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1