«Наступ у Мар'інцы на гэты момант спынены. Нягледзячы на ўсе гучныя заявы пра тое, што «вось-вось», — поўнасцю вызваліць пасёлак да канца студзеня так і не ўдалося.

«Жорсткія баі ў раёне вёскі Вадзяное, на поўдзень ад Аўдзееўкі, таксама не прынеслі рашучага поспеху УС РФ, — кажа Гіркін. — Пасля першапачатковых поспехаў і прарыву перадавых ліній абароны праціўніка — наступ «завяз» з-за вялікіх страт у штурмавых часцях пяхоты, недахопу артылерыйскіх боепрыпасаў і — у цэлым — з-за слабой тэхнічнай падтрымкі атакуючых часцей і іх нізкай укамплектаванасці асабовым складам.

Гіркін зазначае, што пад Вуглядарам бравурныя заявы аб прарыве чакана аказаліся хлуснёй. «Даўно пераўтвораны ў адзіную крэпасць пасёлак, які ўяўляе сабой кампактны мікрараён вышынных дамоў пасярод суцэльна роўных палёў, узяць «наскокам» не ўдалося. Цяпер войскі, якія спрабуюць яго штурмаваць, знаходзяцца ў вельмі нявыгадным становішчы ў параўнанні з часткамі УСУ, што абараняюцца, закрытыя ў бетонных падвалах, і маюць магчымасць карэкціроўкі артылерыйскага агню на значную адлегласць нават без прымянення тэхнічных сродкаў».

Гіркін канстатуе, што чарговая (іх было за 11 месяцаў ужо некалькі дзясяткаў) спроба лабавымі ўдарамі пратараніць доўгатэрміновую абарону УСУ на Данецкім фронце вылілася толькі ў мясцовыя тактычныя поспехі пры вельмі сур'ёзных стратах. Адзінае, што актыўнасць данецкіх байцоў і добраахвотнікаў садзейнічае поспехам «Вагнера» ў бітве за Бахмут, прымушаючы УСУ траціць тактычныя рэзервы і боепрыпасы на адбіццё нападаў у іншых раёнах.

Клас
44
Панылы сорам
1
Ха-ха
17
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
8