Фота: Вікіпедыя

Фота: Вікіпедыя

Так як з 1 студзеня 2023 года Віленскі аэрапорт павысіў зборы для перавозчыкаў на 28%, на будучае лета Ryanair на 30% скарачае расклад палётаў з Вільні. Два маршруты — у брытанскія гарады Бірмінгем і Лідс-Брадфард — з сакавіка адмяняюцца, а яшчэ на 11 кірунках — у Афіны, Берлін, Білунд, на Корфу, у Дублін, Франкфурт, Гданьск, лонданскі аэрапорт Станстэд, Мілан, Венецыю і Вену — самалёты будуць лётаць радзей.

Прадстаўнік Ryanair Дара Брэдзі назвала павышэнне падатку ў Віленскім аэрапорце «нелагічным» і заявіла, што з-за гэтага палёты ў Вільню становяцца менш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з іншымі еўрапейскімі аэрапортамі, якія, наадварот, замарожваюць або імкнуцца зніжаць цэны, каб вярнуць дапандэмійныя патокі пасажыраў.

У сваю чаргу прадстаўнік літоўскіх аэрапортаў Тадас Васіляўскас адзначыў, што зборы не мяняліся з 2018 года, а ўстаноўленыя з новага года падаткі абгрунтаваныя расходамі, якія растуць.

Віленскі аэрапорт па-ранейшаму застаецца папулярным хабам для беларусаў, якія адтуль лётаюць у іншыя краіны Еўропы.

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
24
Абуральна
11