Былы следчы Аляксандр Антанюк цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
Пра вызваленне былога следчага Аляксандра Антанюка, асуджанага да 1,5 года калоніі па брэсцкай «карагоднай справе», паведаміла «Брэсцкая Вясна».
Аляксандр Антанюк працаваў следчым да 2020 года, пасля чаго звольніўся. Затрымлівалі яго брутальна, «як Пабла Эскабара, не хапала толькі верталёта» (пра гэта ён узгадваў у кранальным апошнім слове на судзе).
Свой тэрмін Антанюк адбываў у калоніі №3 («Віцьба»). Выйшаў на волю ён два дні таму.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ