Іван жыве ў вёсцы Хотамель Столінскага раёна. Гэты край славіцца працавітымі людзьмі, агурковым бізнэсам, а таксама ягадамі і балотамі. Менавіта для падарожжаў па ягады Іван Гарманчук стварыў усюдыход, які пройдзе ў цяжкадаступныя месцы. Цяпер вясковы ўмелец прадае гэтую машыну на сайце аб'яў за 6 300 даляраў.

Як расказаў Іван карэспандэнту «Ганцавіцкага часу», у яго няма ніякай спецыяльнай адукацыі па канструяванні тэхнікі, ён самавук, які любіць важдацца з машынамі. «Вучыўся на кіроўцу ў Лунінцы, маю сярэднюю адукацыю. З малых гадоў проста цікаўлюся тэхнікай», — распавёў Іван.

Гэта ўжо другі ўсюдыход, які ён стварыў.

«На стварэнне пайшло каля года. Можа менш. Жалеза ўсё купляў, колы даставаў ужываныя ў людзей, масты на разборках», — кажа Іван.

Крылы, кабіну ўсюдыхода ён рабіў сам. Выгінаў дзверы, устаўляў шкло. Прытым там нават электрапад'ёмнікі шкла ёсць. А капот абразаў з «Джэты».

«Балоты ёсць недалёка ў нас. Ездзім у чарніцы, у журавіны. У машыны вялікая праходнасць, зручна. Такая машына можа спатрэбіцца рыбакам, паляўнічым, аматарам экстрыму, скажам так», — кажа Іван.

З чаго сабраная машына, што ёсць

  • Падключаецца поўны прывад
  • Колы КрАЗ «лапаць» палегчаныя
  • Стаіць раздатка БТР
  • Масты «волгаўскія»
  • Рухавік 2.2 д ад «лагуны»
  • Усе элементы кузава і кабіны зробленыя ўручную
  • Электрапад'ёмнікі шкла
  • Лябёдка на 2,5 т
  • Ёсць гідраўліка
  • Святло, габарыты, паваротнікі — усё ёсць
Клас
29
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7